Няяркая маленькая вясёлка
Ўкруг месяца нябачна зіхаціць;
Яе не кожны нават і прыкмеціць, 
Хто у гэты час на неба паглядзіць.
Няяркая маленькая вясёлка! – 
Праз гэта ты і да спадобы мне,
Бо я адну з табою долю маю –
Зіяць ледзь бачна ў сіняй вышыне.

Ледзь бачнае ззянне-святло – такую ролю надаваў сваёй творчасці вядомы паэт Максім Багдановіч. Да ўласных вершаў ён не ставіўся, як да чагосьці надзвычайнага, значнага: маўляў, драбніца, праменьчык. Але гэты праменьчык свеціць ужо не аднаму пакаленню беларусаў больш за сотню год. 

Многія сучаснікі паэта бачылі, адчувалі тую неверагодную сілу, што ішла ад багдановічаўскіх радкоў. “Ёсць такія песняры, у якіх паэтычныя творы гарманіруюць з іх уласным жыццём. Яны з’яўляюцца паэтамі і ў звычайным жыцці. Да гэтага ліку і належыць наш пясняр Максім Багдановіч”, – так выказаўся Змітрок Бядуля, сябра, поруч з якім правёў мінскія месяцы Багдановіч. Паводле згадак таварыша, нястрымны запал і энергія Максіма перадаваліся ўсяму атачэнню паэта. Бадзёрым, вясёлым, гаваркім, апантана прагным да творчасці запомніўся ён мінскім сябрам. Сёлета роўна стагоддзе з моманту апошняга спаткання паэта з родным горадам…

Усіх тых, каму дагэтуль прамень ад Багдановічавых вершаў сагравае душу, асвятляе мары, думкі і штодзённасць, Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 25-га мая ўшанаваць памяць паэта… 

Праграма ўрачыстых мерапрыемстваў:

11.00 – памінальная служба ў Саборы св. Пятра і Паўла (г.Мінск, вул. Няміга, 4);

12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, сквер ля опернага тэатра);

16.00 – літаратурная вечарына “Хай чытач мой зноў былое пражыве...”

Літаратурны музей Максіма Багдановіча,
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а



 

2016_400_02

 

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2015 г. №522 "Аб аб`яўленні 2016 года Годам культуры"

Республиканский план мероприятий по проведению Года культуры 

Информационные материалы



___400_03

 

 

 

 

 

 

 

 

Мастацка-дакументальная выстаўка

“Максімаў сад”,

прымеркаваная да 100-годдзя надрукавання вершаванай казкі

Максіма Багдановіча “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”

  Максім Багдановіч – адзін з самых любімых беларускіх паэтаў. Значны ўплыў на яго творчасць аказалі беларускія казкі і песні, якія ён чуў ад сваіх цётак у дзяцінстве. Пасля, ужо будучы прызнаным беларускім пісьменнікам, Максім Багдановіч звярнуўся да напісання твораў у беларускім народным стылі. Адным з такіх твораў стала вершаваная казка “Мушка-зелянушка і камарык − насаты тварык”, упершыню апублікаваная ў газеце “Наша Ніва” 7 мая 1915 года. Сюжэт казкі быў узяты М. Багдановічам з народных песень.

У падзагалоўку да паэмы “Мушка-зелянушка і камарык − насаты тварык” аўтар адзначаў: “Вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам”. Сапраўды, паэма ўсімі сваімі ідэйна-эстэтычнымі вартасцямі арганічна звязана з народнымі творамі, але ў той жа час гэта арыгінальны і самабытны мастацкі твор: ён носіць яскравы адбітак характэрных своеасаблівасцяў творчай індывідуальнасці паэта. Казка Максіма Багдановіча напісана і для дзяцей і для дарослых, такім чынам, на выставе раскрываецца шматграннасць і рознабаковасць творчай лабараторыі паэта.

На выставе прадстаўлены ілюстрацыі да кніжкі “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык” вядомых мастакоў А.Волкава, Н.Гурло і Ул.Пашчасцева. А таксама ўпершыню ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча свае мастацкія работы прэзентуюць навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава.

Мастацкае афармленне выстаўкі зроблена дзякуючы дапамозе студэнта 4-га  курса БНТУ архітэктурнага факультэта Антона Мурашкі.

Пад час экспанавання выстаўкі плануецца праводзіць музейна-педагагічныя заняткі для школьнікаў, інтэрактыўныя гульні для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

 Выстаўка працуе з 16 мая 2015 года  да 1 мая 2016 года з 09.00 да 17.30 (панядзелак - пятніца)

у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а)





Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапаноўвае:

 

− батлеечныя спектаклі;

− музейна-педагагічныя заняткі;

– лекцыі;

– перасоўную выстаўку “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць”.

 

ЭКСПАЗІЦЫЯ ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА ЗАЧЫНЕНА НА КАПІТАЛЬНЫ РАМОНТ

Экскурсіі па экспазіцыі музея часова не праводзяцца

У музеі працуюць часовыя выставы




Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце)

Час працы: с 10.00 да 17.30. Выходныя субота, нядзеля

 


 

fb_icon_325x325_01    dgd9n8w8ces_02      

 

Партнёры